У гродзенскія мікрараёны Грандзічы і Каўбасіно з 1 ліпеня 2022 года будуць ездзіць маршруткі. Новыя маршруты не плануюць ствараць, але туды працягнуць ужо існуючыя.

маршрутка Гродно общественный транспорт
Маршрутка ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота.

Якія маршруты зменяць

№ Зтк “Фолюш — Чыгуначны вакзал” заменяць на маршрут № ЗТК “Каўбасіно — Чыгуначны вакзал”

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак “Каўбасіно” — вул. Ксцінская – вул. Суворава – вул. Соламавай – вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак “Чыгуначны вакзал” – вул. Лізы Чайкінай (без змен), далей: вул. Соламавай – вул. Суворава – вул. Ксцінская – прыпынак “Каўбасіно”.

№ 10тк «Вуліца Рэпіна — Дзевятоўка-5» на маршрут № 10тк «Каўбасіно — Дзевятоўка-5»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Каўбасіно» — вул.Ксцінская — вул. Суворава – вул. Соламавай – вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак “Дзевятоўка-5” – вул. Лізы Чайкінай (без змен), далей: вул. Соламавай – вул. Суворава – вул. Ксцінская -прыпынак «Каўбасіно».

№ 17тк «Дзевятоўка-5 — Рынак «Паўднёвы» (Альшанка)» на маршрут № 17тк «Грандзічы-3 — Рынак «Паўднёвы» (Альшанка)»

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Грандзічы-3» — праспект Аляксандра Курловіча – вул. Старамалышчынская – вул. Валянціны Макаравай – вул. Віктара Глухава – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак “Рынак “Паўднёвы” (Альшанка)” – вул. Ліможа (без змен), далей: вул. Белыя Росы – вул. Віктара Глухава – вул. Валянціны Макаравай – вул. Старамалышчынская – праспект Аляксандра Курловіча – прыпынак «Грандзічы-3».

№ 18тк “Альшанка — Забалаць” заменяць на маршрут № 18тк “Альшанка — Грандзічы-3”

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак “Альшанка” — вул. Таўлая (без змен), далей: вул. Таўлая – вул. Белыя Росы – вул. Віктара Глухава – вул. Валянціны Макаравай – вул. Старамалышчынская – прамспект Аляксандра Курловіча – прыпынак “Грандзічы-3”. У зваротным напрамку: прыпынак “Грандзічы-3” – праспект Аляксандра Курловіча – вул. Старамалышчынская – вул. Валянціны Макаравай – вул. Віктара Глухава – вул. Белыя Росы – вул. Таўлая і далей па сваім маршруце без змен.

Чытайце таксама: У Гродне стане на 35 маршрутак менш: улады пакараюць перавозчыкаў. Адначасова гарвыканкам шукае новых — не хапае 51 машыны