Затрыманне Аляксандра Лаўрэнцьева. Скрыншот Hrodna.life
Актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі проста на працоўным месцы — у фудтраку з шаурмой побач з ГЦ «Парус» у раёне Альшанка. Пра затрыманне стала вядома 2 траўня.
Затрымліваў актывіста ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. Пост пра гэта з’явіўся ў створаным замест выдаленага шосты раз Telegram-канала «ГУБОП». Там напісалі, што Алексадра будуць судзіць па двух артыкулах КК: 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
На камеру Аляксандр сказаў, што яго затрымалі за распаўсюд у сетцы экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.
Даведацца, што будзе з шаурмой, не ўдалося — нумар, пазначаны ў Instagram фудтрака, належыць самому Лаўрэнцьеву і цяпер недаступны.
Аляксандр Лаўрэнцьеў - сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кухар-кандытар, бацька дваіх дзяцей. Адбываў адміністрацыйны арышт у 2020 годзе за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. У 2018 годзе яго судзілі за «інтэрнэт-пікет». Вядомы перфомансамі, якія рабіў разам з актывістам Мікалаем Салянікам. Прасіў Трампа не даваць грошы Беларусі на барацьбу з каранавірусам. У 2019 годзе паставіў палатку перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. Адзін час, баючыся палітычнага пераследу, жыў у Польшчы, але потым вярнуўся ў Беларусь. Мяркуючы па інфармацыі з акаўнта ў Instagram, фудтрак — праект самога Лаўрэнцьева.
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…