Гродзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў запісаў відэа, дзе просіць не даваць Беларусі крэдыты. Актывіст абяцае адправіць звароты Дональду Трампу і ў галаўны офіс Міжнароднага валютнага фонду.

— Паважаны спадар Трамп. Я ведаю, што вы плануеце адправіць 1 300 000 долараў на барацьбу з каранавірусам. Вельмі моцна прашу вас гэтага не рабіць. У сувязі з тым, што дадзеныя грашовыя сродкі ніяк не адаб’юцца на паляпшэнні нашай медыцыны і ні долара не пойдзе ў тую сферу, у якую вы адпраўляеце. Хутчэй, гэтыя грошы пойдуць на куплю дубінак, каб разганяць такіх, як я, — кажа гродзенец у відэа.

Таксама ён просіць МВФ не даваць крэдыт Беларусі на барацьбу з крызісам. Актывіст кажа, наша краіна — не бедная, і сама можа справіцца пры правільным размеркаванні сродкаў. Таксама ён заклікаў беларусам праявіць грамадзянскую пазіцыю.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life