24 красавіка грамадскія актывісты Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў расклеілі па горадзе больш за два дзясяткі ўлётак з надпісам «Хочешь сдохнуть?! Гуляй дальше! Твой Covid-19». Мэта акцыі - заклікаць гродзенцаў сядзець дома.

Актывісты выйшлі на акцыю ў процівагазах.

«У нас не псіхоз, гэта ўжо сапраўды праблема, — кажа Мікалай Салянік. — А ён [Лукашэнка — рэд.] усё кажа „псіхоз“. Проста надакучыла гэта слухаць. Паглядзіце, колькі тых, хто заразіўся ў Беларусі, а тут яшчэ суботнік плануюць. Сядзець дома трэба і каранцін уводзіць».

Аляксандр Лаўрэнцьеў і Мікалай Салянік
Аляксандр Лаўрэнцьеў і Мікалай Салянік

Самі актывісты імкнуцца выходзіць на вуліцу толькі па неабходнасці. Аляксандр Лаўрэнцьеў у людных месцах заўсёды ў процігазе, Мікалай Салянік у будаўнічым рэспіратары.

«Мэдыкі кажуць, што ў нас усё толькі пачынаецца. Людзей у бальніцах усё больш, але афіцыйна пра пагрозу здароўю людзей ніхто не хоча гаварыць. Сваёй акцыяй мы хоць неяк хочам папярэдзіць людзей», — сказаў Аляксандр Лаўрэнцьеў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life