Вядома пра не менш за шэсць затрыманых у Гродне на канец дня 23 студзеня. У гэты дзень прайшлі затрыманні па ўсёй Беларусі - прыходзілі да сваякоў палітзняволеных і былых палітзняволеных, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Затрыманні некаторых сваякоў палітвязняў могуць быць звязаныя з праектам «INeed HelpBY». Паводле папярэдняй інфармацыі, у КДБ ёсць інфармацыя з «Еўраопта» аб прадуктовых кошыках, якія закупаліся ў межах праекта.

Пад пераслед па Беларусі трапілі мінімум 60 чалавек, піша «Вясна». Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне.

У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях». Некаторым людзям супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

23 студзеня «INeedHelpBY» — і «КОТОС», «Беларускае Радыё Рацыя», «Триэлит / БЧБ-Триэлит» — папоўнілі спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў. Адзін з нібыта стваральнікаў фарміравання «КОТОС» — 44-гадовы ўраджэнец Мастоў Гродзенскай вобласці Кухлей Дзмітрый Аляксандравіч.

Чытайце таксама: Затрыманні ў Шчучыне, расплата за данаты, мінус адвакат. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці