Рамонт на вуліцы Ажэшкі ад скрыжавання з вуліцай Леніна да прывакзальнай плошчы амаль завершаны. Але грамадскі транспарт там пакуль не паедзе, піша Telegram-канал Urban Hrodna. З 30 красавіка да 15 траўня аўтобусы і маршруткі будуць ездзіць па змененых маршрутах.
UPD 28 красавіка. Па вуліцы Ажэшкі пачалі асфальтаванне дарогі, паведаміў “Гродна Плюс”. Работы разлічаны на два дні.
Комплекснае добраўпарадкаванне на частцы вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Там рамантавалі і часткова мянялі ўсе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля гэтага – замена асфальту, абяцалі высадзіць новыя дрэвы, кусты і кветкі. Рамонт планавалі скончыць у канцы красавіка-пачатку траўня.
Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?
Рух аўтамабіляў плануюць аднавіць на гэтых выхадных, удакладняе “Вечерний Гродно”. Грамадскі транспарт пакуль паедзе так:
Аўтобусы
№ 3 “Фолюш – Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 3 “Фолюш – Заапарк”: прыпынак “Фолюш” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак “Заапарк” і назад у тым жа кірунку;
№ 5 “Лапенкі-Райсельгастэхніка”: прыпынак “Лапенкі” — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 9 “Чыгуначны вакзал – Зарыца-4” зменіцца на маршрут № 9 “Заапарк — Зарыца-4”: прыпынак “Заапарк” — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Зарыца-4” — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева – прыпынак “Заапарк”;
№ 15 “Механічны завод – вуліца Урублеўскага”: прыпынак “Механічны завод” — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 16 «Вішнявец-вуліца Белыя Росы”: прыпынак “Вішнявец” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 46 “Чыгуначны вакзал-Зарыца-4” зменіцца на маршрут № 46 “Заапарк — Зарыца-4”: прыпынак “Заапарк” — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Зарыца-4” — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева – прыпынак “Заапарк”;
№ 47 “Чыгуначны вакзал – Альшанка” зменіцца на маршрут № 47 “Заапарк-Альшанка”: прыпынак “Заапарк” — вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Альшанка” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпынак «Заапарк»;
№ 60 «вуліца Дамброўскага — рынак „Паўднёвы“»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул.17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
Маршруткі
№ 1тк “Мясакамбінат – рынак “Паўднёвы” (вуліца Багушэвіча)»: прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Рынак “Паўднёвы” (вуліца Багушэвіча)” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 3тк “Фолюш-Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 3тк “Фолюш – Заапарк”: прыпынак “Фолюш” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак “Заапарк”, назад у тым жа кірунку;
№ 8тк “Вішнявец-Гарадская клінічная бальніца № 3”: прыпынак “Вішнявец” – вуліца Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Гарадская клінічная бальніца № 3” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 22тк “Альшанка-Гарадская клінічная бальніца № 3”: прыпынак “Альшанка” — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Гарадская клінічная бальніца № 3” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 36тк «Вуліца Міндэнская — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «вуліца Міндэнская» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “вуліца Урублеўскага” – вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.
Чытайце таксама:



