Памяшканні былой крамы «Аркуш» на Паліграфістаў, 4 выставілі на продаж. Іх прадаюць за $ 110 тыс. Там можна адкрыць офіс альбо кропку грамадскага харчавання. Іншыя памяшканні ліквідаванай Гродзенскай тыпаграфіі таксама можна набыць або арандаваць. Пра гэта паведаміла рыелтарскае агенцтва «Магазин недвижимости».

Агульная плошча былой крамы — 76 кв м. Ёсць гандлёвая зала, кладоўка і мыйная. У памяшканні праведзены вадаправод з халоднай вадой і каналізацыя. Вышыня столяў - 3,3 метры. Памяшканні можна не толькі набыць, але і ўзяць у арэнду. Цана арэнды — € 15 за кв м.
У арэнду здаюць і іншыя памяшканні былой тыпаграфіі, іх таксама можна набыць. Агульная плошча першага паверха 853 кв м. Агулам можна зняць памяшканне памерам ад 20 кв.м. да 2657 кв.м. Цэны: ад € 4 да € 15.
Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости». Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости».
Што там можа размяшчацца
У памяшканнях на Тэлеграфнай, 4 можна размясціць крамы, кропкі грамадскага харчавання, паслугі, офісы, каворкінг. Ёсць магчымасць размясціць шыльды на вуліцы.
Ужо вядома, што ў адным з памяшканняў на першым паверсе будзе знаходзіцца харчовы супермаркет.
Побач з будынкам плануецца ўладкаваць вялікую паркоўку і зручныя пад’язныя шляхі са свабодным доступам. Паводле плану платы і шлагбаўм будуць дэмантаваныя.
Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости». Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости».
Што там было раней
Раней у гэтым будынку размяшчалася «Гродзенская тыпаграфія». У снежні 2021 года яе закрылі па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама. Зараз яна ў працэсе ліквідацыі. Рэдакцыі газет і выданняў пераарыентавалі на ішныя тыпаграфіі, у тым ліку ў Брэсце. Гродзенская тыпаграфія працавала з 1944 года.
Чытайце таксама: