Памяшканне на Касманаўтаў, 2а, дзе раней размяшчалася крама мэблі «БелДрев», выставілі на аўкцыён. Права арэнды на тры гады можна набыць ужо ад 1086 рублёў. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Закрылася адна з крамаў ля аўтавакзала. Памяшканне на 422 кв.м. можна ўзяць у арэнду
Былая крама мэблі «БелДрев». Крыніца: yandex.com

У арэнду здаюць памяшканне былой крамы плошчай 422 кв. м на першым паверсе, а таксама падвал плошчай 221 кв.м. У памяшканні ёсць электрычнасць, ацяпленне, падключаныя каналізацыя і вадаправод. Выкарыстоўваць пляцоўку можна пад офіс альбо памяшканне для аказання паслуг.

У крамы «БелДрев» у гэтым месцы апошні годы былі праблемы. Больш за паўгода перад закрыццём яна працавала наогул без электрычнасці, кліентаў амаль не было.

Калі адбудзецца аўкцыён і куды можна падаць заяўку на ўдзел

Аукцыён адбудзецца 26 красавіка 2022 года ў будынку гарвыканкама па адрасе г. Гродна, пл. Леніна, д.2/1. Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюць з 6 па 20 красавіка 2022 года па адрасе г. Гродна, пл. Леніна, д.2/1, кабінет № 117 у працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.