Навіны

«У грузавіках можа быць што заўгодна». Прэзідэнт Беластока патрабуе закрыць мяжу і спыніць гандаль з Беларуссю

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і кіраўнікі іншых польскіх гарадоў звярнуліся да ўраду з патрабаваннем спыніць гандаль і памежны рух з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта яны заявілі 6 красавіка на прэс-канферэнцыі, што прайшла ля трасы з Беластоку ў пункт пропуску «Баброўнікі».

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Крыніца: Urznąd Miejski w Białymstoku Foto: Dawid Gromadzki

Гэта пазіцыя Руху самакіравання «Tak! Dla Polski» — самай буйной асацыяцыі мясцовага самакіравання ў Польшчы, паведаміў «Portal Samorządowy».

«У гэтых грузавіках [якія стаяць у чарзе на ўезд у Беларусь — Hrodna.life] можа быць што заўгодна: ежа, абсталяванне, запчасткі да розных аўтамабіляў, якія насамрэч сілкуюць значную частку ваеннай машыны Пуціна. З забойцамі і хлусамі не варта весці справы», — сказаў Трускаляскі. «Беларусь таксама падтрымлівае рэжым Пуціна», — дадаў ён.

У прэс-канферэнцыі прыняў удзел таксама прэзідэнт Сопату Яцак Карноўскі, кіраўнік рады Руху самакіравання «Tak! Dla Polski». Раней ён быў частым госцем у Гродне, актыўна падтрымліваў непрызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі. У час канферэнцыі ён уздымаў пытанне адмовы Польшчы ад экспарту расійскай нафты і вуглю.

Чарга грузавікоў з польскага боку мяжы расцягнулася на 80 гадзін

Польскія мытнікі з пачатку красавіка пачалі больш уважліва даглядаць грузавікі, якія едуць у Беларусь. Мэта — не дапусціць правозу тавараў, якія Расія можа скарыстаць для вядзення вайны.

«Усе нашыя памежныя службы, якія адказваюць за афармленне, мытня і памежная служба вельмі пільна правяраюць кожную машыну. Мы павінны быць упэўненыя, што яны не перавозяць тавары двайнога прызначэння» — сказаў агенцтву PAP намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

Брузгі дасюль не адкрылі

Зараз у Гродзенскай вобласці працуе толькі адзін пункт пропуску на мяжы з Польшчай — «Бераставіца — Баброўнікі».

З 9 лістапада польскія памежнікі прыпынілі афармленне транспарта ў Кузніцы. Гэта было звязана з мігрантамі, якія спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Раней паведамлялі, што пункт пропуску могуць адкрыць, калі мігранты пакінуць лагер ля Брузгоў і калі будзе скончаны плот на мяжы. Першае ўжо здарылася, а плот акурат у працэсе будовы.

Чытайце таксама: Самы першы горад-пабрацім разарваў адносіны з Гроднам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025