Гродзенскага Instagram-блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) этапавалі ў папраўчую калонію № 2 ў Бабруйску. Гэта адбылося 27 сакавіка, паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют».

Фота: www.instagram.com/ermashukvadimati/
Фота: www.instagram.com/ermashukvadimati/

Вадзіма Ермашука 16 жніўня 2021 года затрымалі ў Шчучыне, дзе ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк. Яго змясцілі ў ізалятар і тры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах: за «заклік да несанкцыяванага масавага мерапрыемства», «паклёп на супрацоўнікаў ЖКГ і гравыканкама», а таксама за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прызывы да экстрэмісцкай дзейнасці».

Пакуль Ермашук быў у ізалятары, на яго завялі дзве крымінальныя справы. Першая — здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370), другая — абраза прэзідэнта (арт. 368). Па іх Ермашука асудзілі 21 снежня 2021 года на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Блогер Вадимати Vadimati Вадим Ермашук в суде 14 декабря 2021. Фото: Hrodna.life
Vadimati у судзе 14 снежня 2021. Фота: Hrodna.life

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер. Працаваў прадаўцом на рынку «Корона». Актыўна займаўся рэкламай мясцовага бізнеса. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (на той момант 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называў сябе «народным дэпутатам» і здымаў у гэтым вобразе відэа.

Чытайце таксама: «Нават у царскі час блазнаў не казнілі». Сваякі гродзенскага блогера Вадзімаці кажуць, што на яго рыхтуюць некалькі крымінальных спраў