нерухомасць у Гродне

Вадзім Ермашук праходзіць падазраваным па двух справах па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта стала вядома 16 верасня. Абвінавачванне Вадзіму пакуль не прад’явілі.

Абразай палічылі дзве фразы. Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, па арт. 370 КК — да трох гадоў.

Таксама, магчыма, 20 верасня адбудзецца судовае паседжанне па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць».

Па словах блізкіх, Вадзіму перадаюць шмат перадач, тэлеграм і паштовак.

Чытайце таксама: «Даже в царское время шутов не казнили». Родственники гродненского блогера Вадимати говорят, что на него готовят несколько уголовных дел

Пераслед Vadimati

  • Vadimati затрымалі 16 жніўня, на наступны дзень дома правялі агляд, а 18 жніўня пачалі судзіць. Тады з Гродна яго прыехалі падтрымаць некалькі дзясяткаў чалавек.
  • 19 жніўня яго асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе. Яго судзіў суддзя Дзмітрый Ціунчык паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
  • 19 жніўня каля 13.30 у стрыечнай сястры блогера Вадзіма Ермашука Наталлі Рубец пачаўся ператрус. У сілавікоў была пастанова на ператрус у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
  • Новы суд над блогерам пачаўся 8 верасня. У пасяджэнні абвясцілі перапынак да наступнага дня ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем падсуднага: у яго была тэмпература і падвышаны ціск. Напярэдадні яму выклікалі хуткую, распавяла знаёмая Вадзіма Ермашука.
  • 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратаколу нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні з нагоды ЖКГ і гарвыканкама.

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.