Гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука) асудзілі яшчэ на 15 сутак. Да гэтага, 19 жніўня, у Шчучыне яму прысудзілі 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Прычынай новага пратаколу на блогера стаў нібыта ягонае тэлефанаванне ў службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні наконт ЖКГ і гарвыканкама.
Суд пачаўся 8 верасня. Пасяджэнне праходзіла па відэасувязі. Два дні запар у судзе абвяшчалі перапынкі з-за дрэннага самаадчування Вадзіма — у яго падымаўся ціск, была тэмпература, напярэдадні яму выклікалі хуткую.
Чытайце таксама: