XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 3−4 чэрвеня. Плануецца ўдзел каля 800 чалавек блізу 30 нацыянальнасцяў. У час фестывалю пакажуць нацыянальныя строі розных краін, папоўняць новымі пасадкамі сімвалічную алею ў Каложскім парку, пройдзе тэатральнае шэсце.
Адным з новаўвядзеннгаму аблвыканкаму. Дзяўчаты з прадстаўленых у Беларусі нацыянальных аб’яднанняў пакажуць нацыянальныя строі.
Таксама падчас фестывалю нацыянальных культур пройдзе тэатралізаванае шэсце, на алеі Дружбы ў Каложскім парку высадзяць новыя дрэвы. У рамках фестывалю будуць працаваць выставы, адбудуцца канцэрты і майстар-класы.
Беларускі падворак размесцяць на плошчы Леніна. На ім прадставяць усе рэгіёны Беларусі.
Чытайце падрабязней: «Залог Великой Победы» и Александр Солодуха. Что ждет гродненцев на XIII фестивале национальных культур
Раней паведамлялі, што ў 2022 годзе ў фестывалі нацыянальных культур у Гродне возьмуць удзел прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Гэта на пяць менш, чым было на папярэднім фестывалі.
Фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Ціміразева. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год праз каранавірус. У 2021 у Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 яго правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў. Летась фестывалю споўнілася 25 гадоў.