У XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне анансуюць удзел больш за 800 чалавек. Прадстаўнікі 31 нацыянальнасці арганізуюць 17 падворкаў, а сам фестываль працягнецца тры дні, як у 2018 годзе.

Шэсце дыяспар — адзін з самых яркіх момантаў

Фестываль пачнецца 3 чэрвеня. Прадстаўнікі нацыянальных дыяспар пройдуць шэсцем ад плошчы Леніна да Савецкай плошчы. Гэта будзе адно з самых яркіх і запамінальных падзей, сказала начальніца ўпраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч «Гродзенскай праўдзе». Пасля гэтага адбудзецца канцэрт — адкрыццё фестывалю.

Чытайце таксама: Как разместят национальные подворья на Фестивале культур в Гродно (схема)

У рамках фестывалю плануюць правесці гашэнне паштовай фестывальнай маркі і прэзентацыю кнігі «Сёстры Хатыні. Гродзеншчына». У кнізе сабраныя звесткі пра 309 населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, пацярпелых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прэзентуюць выставачныя праекты «Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі» і «Беларусь — наш агульны дом».

Навінку — фестываль прыгажосці і грацыі - падрыхтуе рэжысёр з Віцебска Кірыл Селіванаў. Прадстаўніцы нацыянальных аб’яднанняў, якія ёсць у Беларусі, пакажуць нацыянальныя строі.

"Залог Вялікай Перамогі" і Аляксандр Саладуха. Што чакае гродзенцаў на XIII фестывалі нацыянальных культур
Шэсце на фестывалі культур у 2018 годзе. Фота: Hrodna. life

3 чэрвеня арганізатары плануюць адкрыццё Дома рыбака на вуліцы Замкавай. Таксама падчас фестывалю пройдзе ўрачыстае адкрыццё скульптуры на вуліцы Тэльмана, прысвечанай фестывалю.

У 2022 годзе ўпершыню арганізуюць круглы стол «Беларусь — наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў». На ім у галерэі Тызенгаўза збяруцца кіраўнікі 21 Нацыянальнага аб’яднання.

Чытайце таксама: «Ночь музеев 2022»: куда пойти или поехать в Гродненской области

Другі дзень: падворкі і канцэрт

Другі фестывальны дзень пачнуць на плошчы Леніна на беларускім падворку. Там, як і ў 2018 годзе, прадставяць усе рэгіёны Беларусі. Усяго падворкаў будзе 17: некалькі невялікіх дыяспар аб’яднаюць. Самі падворкі размесцяць паміж гродзенскімі плошчамі Савецкай і Леніна.

Увесь дзень будзе працаваць рамесны кірмаш «Горад майстроў», адбудуцца канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, флэш-мобы і колар-фэст. На галоўнай сцэне гродзенцаў чакае канцэрт ансамбля «Песняры» і Аляксандр Саладуха.

Трэці дзень: Аўгустоўскі

Трэці дзень фестывалю, як і ў 2018 годзе, пройдзе на Аўгустоўскім канале. Яго сумесна рыхтуюць Гродзенскі райвыканкам і ўпраўленне культуры аблвыканкама, расказала Алена Клімовіч БелТА.

У першай палове дня пройдзе канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гродзенскай вобласці, рэгіянальны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва, выступленне народнага ансамбля танца «Крыжачок». Таксама на Аўгустоўскім арганізуюць фестываль страў беларускай кухні Гродзеншчыны з дэгустацыямі і майстар-класамі.

Чытайце таксама:Драники и бабку из-под Гродно признали историко-культурной ценностью. Что это даст в практике и почему забыли про кишку?

Адбудзецца фестываль рыбнай лоўлі «Рыбалка па-беларуску», будуць працаваць выставы, кірмаш, атракцыёны і інтэрактыўныя пляцоўкі. Будзе пляцоўка ад БРСМ, якой нададуць «большую ўвагу», чым звычайна, спартыўная пляцоўка і прадстаўленне сілавога экстрыму. Можна будзе далучыцца да экскурсіі і пакатацца на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале.

Адкрыццё фестывалю будуць трансляваць па СТБ, прамыя ўключэнні з мерапрыемстваў арганізуе «БелТА», плануецца прэс-цэнтр.

Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел дыяспара Манголіі. У сувязі з гэтым на алеі Дружбы ў Каложскім парку пасадзяць новае дрэва.

Гісторыя фестывалю ў Гродне

Фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Тэльмана. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год праз каранавірус. У 2021 у Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 яго адкрыццё зладзілі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў. Летась фестывалю споўнілася 25 гадоў.

Чытайце таксама: