Галоўным трэнерам сборнай Польшчы па футболе прызначылі Чэслава Міхневіча. Пра гэта 31 студзеня ў сваім Twitter паведаміў прэзідэнт польскай футбольнай асацыяцыі Цэзары Кулеша. Сам Міхневіч паходзіць з горада Бярозаўка ў Гродзенскай вобласці.

Зборную Польшчы па футболе будзе трэніраваць ураджэнец Бярозаўкі
Чэслаў Міхневіч. Крыніца: Instagram Чэслава Міхневіча.

«Я вырашыў прызначыць Чэслава Міхневіча трэнерам сборнай Польшчы. Мы падпісалі кантракт да канца 2022 года з магчымасцю яго працягнення. Я лічу, што гэта найлепшы выбар для нашых супрацоўнікаў перад тварам наступных выклікаў», — напісаў Кулеша ў Twitter.

«Сёння мае мары здзяйсняюцца»

«Сёння мае мары здзяйсняюцца. Я вельмі крануты і станоўча стаўлюся да сваіх абавязкаў. Наперакор некаторым меркаванням, я люблю граць у нападзенні, але больш за ўсё люблю перамагаць», — сказаў Чэслаў Міхневіч падчас прэс-канферэнцыі.

Зараз зборная Польшчы рыхтуецца да матчу з Расіяй у сакавіку. Падчас яго вырашыцца, якая з каманд патрапіць на Чэмпіянат свету па футболе ў Катары ў 2022 годзе.

Хто такі Чэслаў Міхневіч

Чэслаў Міхневіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў горадзе Бярозаўка Гродзенскай вобласці. Яго дзеда па лініі маці выслалі ў Сібір падчас сталінскіх рэпрэсій. Пасля вяртання з Сібіры дзед пасяліўся на Гродзеншчыне. Маці Чэслава з’ехала з мужам у Польшчу, але калі была цяжарная, вернулася ў Бярозаўку.

Міхневіч граў брамнікам у клубах: Ossa Biskupiec Pomorski, Bałtyk Gdynia, Polonia Gdańsk. У 2000 годзе скончыў кар’еру футбаліста.