Навіны

Блогера Vadimati заключылі пад варту. Яму прад’явілі абвінавачванне (абноўлена)

Вадзіма Ермашука заключылі пад варту 24 верасня, паведамілі яго блізкія. Гэта адбылося за дзень да заканчэння тэрміну яго адміністрацыйнага арышту. 27 верасня яму прад’явілі абвінавачванне.

UPD 28 верасня. Вадзіму прад’явілі абвінавачванне. Цяпер ён праходзіць абвінавачаным паводле арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паводле арт.370 КК — да трох гадоў.

Вадзім не прызнаў віну па абодвух артыкулах. На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна, напісала яго сяброўка.


Блогер правядзе 40 дзён у ізалятары: спачатку яго асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», пазней — на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП «Дробнае хуліганства». Пакуль блогер знаходзіцца ў Шчучынскім ізалятары.

Пераслед Vadimati

  • Vadimati затрымалі 16 жніўня, на наступны дзень дома правялі агляд, а 18 жніўня пачалі судзіць. Тады з Гродна яго прыехалі падтрымаць некалькі дзясяткаў чалавек.
  • 19 жніўня яго асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе. Яго судзіў суддзя Дзмітрый Ціунчык паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
  • 19 жніўня каля 13.30 у стрыечнай сястры блогера Вадзіма Ермашука Наталлі Рубец пачаўся ператрус. У сілавікоў была пастанова на ператрус у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
  • Новы суд над блогерам пачаўся 8 верасня. У пасяджэнні абвясцілі перапынак да наступнага дня ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем падсуднага: у яго была тэмпература і падвышаны ціск. Напярэдадні яму выклікалі хуткую, распавяла знаёмая Вадзіма Ермашука.
  • 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратаколу нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні з нагоды ЖКГ і гарвыканкама.
  • 16 верасня стала вядома, што Вадзім Ермашук праходзіць падазраваным па двух справах па арт.368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі».
  • 27 верасня яму прад’явілі абвінавачванне.

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025