Супрацоўнікі ля "Гродна Азот" 26 кастрычніка. Фота: Hrodna.life
На выходных у Гродне затрымалі двух былых работнікаў «Гродна Азот» — Уладзіміра Жураўко і Андрэя Пагерыла. Інфармацыю пра гэта апублікаваў канал завадчан, прызнаны экстрэмісцкім. Hrodna.life затрыманне пацвердзіла дасведчаная крыніца.
Прычына затрымання пакуль невядомая. Затрыманыя знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Таксама паведамлялася аб спробе затрымання Сяргея Шэлеста. Паводле інфармацыі крыніцы, ён пакінуў краіну. На паведамленні і званкі Hrodna.life Сяргей не адказаў.
Прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама прачытаў паведамленне ад карэспандэнта Hrodna.life, але не адрэагаваў.
Уладзімір Жураўко запісаў відэа аб сыходзе з «Гродна Азот». Андрэй Пагерыла і Сяргей Шэлест вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на тэрыторыі завода, за што атрымалі адміністрацыйны арышт. Усе трое сышлі ў стачку, пасля чаго іх звольнілі. Былыя супрацоўнікі спрабавалі аспрэчыць звальненне ў судзе.
Чытайце таксама:
Таксама ў пачатку верасня затрымалі 34-гадовага супрацоўніка «Гродна Азот» Аляксандра Хлебнікава. Прычына затрымання — удзел ў «дэструктыўных Telegram-каналах». Відэа з яго «раскаяннем» апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў.
Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля выбараў у жніўні 2020 года запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуліся да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і гаварылі пра спыненне прадпрыемства.
У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года тых, хто сабраўся каля заводакіраўніцтва, затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве. «Гродна Азот» і «Гомельскі хімічны завод» заключылі дагавор аб часовым пераводзе работнікаў. Супрацоўнікаў выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак паводле арт.200 КК — Прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ім.
Чытайце таксама: Работа мечты после протеста: как дела у гродненцев, которых уволили из-за стачки
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…