Ля будынка Гродзенскага абласнога суда. Фота: Hrodna.life
Блогер і фельчар хуткай дапамогі з Гродна Фёдар Сумкін з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. Двух гродзенцаў асудзілі за падзеі 9 жніўня 2020 года. Яшчэ два прысуды за абразу службовай асобы вынеслі ў рэгіёнах. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў Гродне і вобласці з 13 па 19 верасня.
Вадзім Ермашук праходзіць падазраваным па двух справах па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта стала вядома 16 верасня. Абвінавачванне Вадзіму пакуль не прад’явілі.
Гродзенскі музыка і палітзняволены Ігар Банцэр выйшаў з ШЫЗА пасля 40 дзён утрымання. Пра гэта 15 верасня паведаміў сябра музыкі, Андрэй Мялешка. Апошнія 19 дзён Ігар трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў у дачыненні яго. Фізічны стан музыкі кепскі. Патрэбна медычная дапамога.
Фатографа Сяргея Марозава 13 верасня выклікалі ў міліцыю. У аддзяленні ў яго ўзялі пробу сліны, адбіткі пальцаў, а таксама азнаёмілі са зменамі ў заканадаўстве. Ён звязвае выклік з мінулагоднімі падзеямі.
Дзяніс Івашын 2 верасня 2021 года прыцягнуты ў якасці абвінавачанага ў здзяйсненні менш цяжкага і асаблівага цяжкага злачынства. Таму намеснік генеральнага пракурора Беларусі падоўжыў яму тэрмін утрымання пад вартай да васьмі месяцаў 28 сутак.
Блогер і фельчар хуткай дапамогі з Гродна Фёдар Сумкін (Астаповіч) з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. Цяпер яны будуюць жыццё ў Польшчы. Пакінуць у Гродне давялося рамонт, планы пра кавярні і сабаку Карыцу. Раней ён звольніўся з працы.
Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава 17 верасня засудзілі да двух гадоў «хіміі» — столькі і запатрабаваў дзяржабвінаваўца. Іх судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Экстрэмісцкімі прызналі каналы:
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі дваіх жыхарак абласнога цэнтра ва ўзросце 34 і 52 гадоў. Паводле версіі сілавікоў, у верасні мінулага года разам з іншымі ўдзельнікамі пратэсту жанчыны выходзілі на праезную частку, блакуючы рух, а таксама стаялі «ў счэпцы», аказваючы непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў.
Распачалі крымінальную справу за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Жанчыны працавалі ў дзяржустановах, з’яўляліся «актыўнымі ўдзельнікамі вулічных шэсцяў і дэструктыўных Telegram-чатаў».
11 верасня пасля ператрусу ў вёсцы Зарыца затрымалі Валянціну Будрэвіч. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына затрымання — удзел у мітынгах у 2020 годзе, распачатая крымінальная справа, паведамляе «Гарадзенская вясна».
10 верасня ў Гродне затрымалі Андрэя Баранава. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 342 КК «Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яго змясцілі ў ІЧУ на Гая.
У пачатку верасня затрымалі 34-гадовага супрацоўніка «Гродна Азот» Аляксандра Хлебнікава. Прычына затрымання — удзел ў «дэструктыўных Telegram-каналах». Відэа з яго «раскаяннем» апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў.
У Іўі на два гады «хатняй хіміі» за абразу двух супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 КК) асудзілі Рэгіну Лавар, паведамляе «Вясна».
У Смаргоні Таццяну Янкоўскую абвінавацілі ў абразе начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх (арт. 369 КК) і асудзілі на два гады «хіміі».
У верасні апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб прызначэнні і вызваленні суддзяў. Сыходзяць прынамсі трое суддзяў, якія выносілі палітычныя рашэнні ў 2020 годзе і раней, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Сярод іншых вызвалены ад пасады суддзя Гродзенскага абласнога суда Уладзімір Яўхута, які 16 жніўня асудзіў на 3,5 гады калоніі гродзенца-палітвязня Леаніда Герасімлюка нібыта за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт».
Чытайце таксама:
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…