Гродзенца Глеба Койпіша 10 верасня прызналі палітзняволеным беларускія праваабаронцы, паведамляе telegram-канал «Вясна». На стан 10 верасня ў Беларусі 667 палітзняволеных.

Глеба Койпіша затрымалі 25 жніўня. Тады ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктара студыі вывелі са студыі ў кайданках. Са студыі сілавікі канфіскавалі тэхніку і дакументы. Супраць Койпіша распачалі крымінальную справу, па артыкуле 342 (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях якія груба парушаюць грамадскі парадак), пра гэта стала вядома 8 верасня.

Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая працуе з 2004 года. Згодна са штогадовым праектам «Рэйтынг Байнэта» — «Іквадарт» ўваходзіць у Топ-12 найлепшых вэб-студый Беларусі. Яму 35, жанаты, двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўладаў перад выбарамі-2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па гэтым факце.

Чытайце таксама:

Журналисты и ІТ-шники из Гродно придумали компьютерную игру, чтобы правильно сортировать мусор