На 77 годзе жыцця памёр беларускі архітэктрар і рэстаўратар Уладзімір Бачкоў. Пра гэта, 9 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення Беларускага камітэта ICOMOS. «Памёр Уладзімір Бачкоў. Заўтра развітанне. Сыходзяць зубры беларускай рэстаўрацыі», — напісаў Сцяпан.
Уладзімір Бачкоў вядомы тым, што ў 1994 годзе распрацаваў эскізны праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Гэты праект быў узяты за аснову для прац, што адбываюцца на замку зараз. Аднак рэканструкцыя з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка».
Стары замак у Гродне — не першы аб’ект, рэканструкцыяй якога займаўся Уладзімір Бачкоў як навуковы кіраўнік. Раней, у 2006−2012 гг ён займаўся рэстаўрацыяй замка ў Нясвіжы. Некаторыя элементы таго праекта, у прыватнасці купал на вежы, таксама выклікалі крытыку.
Чытайце таксама: «Стары Замак — помнік яму на стагоддзі». Сцяпан Стурэйка — на смерць Уладзіміра Бачкова
Біаграфічная даведка
Уладзімір Васільевіч Бачкоў нарадзіўся 16 студзеня 1944 года ў горадзе Люботын (Харкаўская вобласць, Украіна). У 1968 годзе скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Палтаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, Белкамунпраекце і ў Беларускім філіяле УНДІТЭ. З 1974 года быў кіраўніком архітэктараў у Мінскпраекце. З 1983 года — кіраўнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела, намеснік начальніка праектнага бюро ВА «Белрэстаўрацыя». З 1979 года з’яўляўся Членам Саюза архітэктараў СССР.
Чытайце таксама: