Усе жадаючыя гісторыкі, архітэктары, краязнаўцы і журналісты цягам трох гадзін маглі задаваць нязручныя пытанні, разбірацца ў спрэчных рашэннях і цікавіцца далейшымі работамі на Старым замку. Круглы стол на тэму яго рэканструкцыі прайшоў у Гродне 24 ліпеня. Ініцыятар — Гродзенскі аблвыканкам.

«Падчас работ на аб’екце ўзнікае шмат спрэчных пытанняў, але мы ўсе павінны разумець, што працэс рэканструкцыі і прыняцце праектных рашэнняў адбываюцца пасля дэталёвых навуковых прапрацовак. Усе змены ў праекце ўносяцца абгрунтавана, пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі службамі», — расказала ў пачатку сустрэчы начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

«Трэба скончыць вайну». У Гродне абмеркавалі рэканструкцыю Старога замка
У Міністэрства культуры адправілі тры варыянты купала ўязной вежы Старого замка.
Чыноўніца адзначыла, што з самага пачатку ў рамках археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Старога замка ўсё праходзіла строга з заканадаўствам. Яна адзначыла археолага Наталлю Кізюкевіч, якая моцна стаіць на абароне інтарэсаў археалагічнай спадчыны.

Міністэрства культуры пільна сочыць

Аўтар праекта рэканструкцыі Старого замка Уладзімір Бачкоў распавёў пра гады дэталёвага вывучэння аб’екта і хаду сённяшніх прац.

«Па меры арымання новых дадзеных у археалогіі і даследаванні замка, мы ўносім у рабочым парадку змены ў праектную дакументацыю, — кажа архітэктар. — У мінулым годзе мы ўзгаднілі рабочую дакументацыю па першай чарзе з адзінай заўвагай — купалам. Пасля гэтага прыступілі да актыўных працы, але пасля гэтага сталі з’яўляцца ўсё новыя і новыя заўвагі і патрабаванні ад Міністэрства культуры».

Чытайце яшчэ:  Мінкульт не змог спыніць спрэчную рэканструкцыю. Як уратаваць Стары замак у Гродне
Мінкульт ідзе сочыць за кожным крокам на замку і калі ўзнікаюць пытанні, то праектныя рашэнні могуць змяняцца. Прыкладам можа быць уязная вежа. Таксама з-за зменаў у праекце архітэктару давялося адмовіцца ад запланаванага падземнага пераходу да Ніжняй царквы.
«Трэба скончыць вайну». У Гродне абмеркавалі рэканструкцыю Старога замка
Выступае Уладзімір Бачкоў
Многіх гісторыкаў і краязнаўцаў цікавіць, якім жа будзе купал над брамай замка. На круглым стале стала вядома, што ў Мінкульт былі накіраваныя ажно тры варыянты купала. Рашэнне прымуць у міністэрстве.

Мінімізаваць памылкі на аб’екце

Ля сцен замку выступіў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

«Яшчэ ў маі 2017 года мы разглядалі праблему рэстаўрацыі гродзенскага замка і тады выслалі свае рэкамендацыі праекціроўшчыкам, у аблвыканкам і Міністэрства культуры. Пасля гэтага і пачаліся змены ў першай чарзе праекта. Цяпер адкрываецца новая інфармацыя паводле архіўных матэрыялаў, якія знаходзіць Мікалай Волкаў. Для другой і трэцяй чэргаў рэканструкцыі трэба будзе ўлічваць і гэтыя новыя матэрыялы. Яшчэ трэба стварыць працоўную групу з уключэннем шэрагу спецыялістаў, як гісторыкаў, так і архітэктараў. Усё гэта трэба каб мінімізаваць памылкі на аб’екце».

«Трэба скончыць вайну». У Гродне абмеркавалі рэканструкцыю Старога замка
Антон Астаповіч размаўляе з журналістамі на будаўнічай пляцоўцы Старога замка
Астаповіч нагадаў пра вялікую праблему — адсутнасць рэстаўрацыйных нарматываў. З-за гэтага і з’яўляюцца прэтэнзіі да рэстаўратараў, праекціроўшчыкаў і рабочых.

«Усё, што ў нас робіцца на любым аб’екце рэстаўрацыі, робіцца згодна з агульнабудаўнічымі нарматывамі. Таму на такіх пляцоўках і ўзнікаюць канфлікты. Гэтага не пазбегнуць». Па словах Астаповіча, толькі з гэтага паўгоддзя ў краіне пачнуць патроху распрацоўваць рэстаўрацыйныя нарматывы.

Чытайце яшчэ:  Фота знутры: глядзіце, як перабудоўваюць браму Старога замку ў Гродне

Трэба скончыць вайну

Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Гісторыі НАН, заклікаў скончыць вайну і падысці канструктыўна да вырашэння праблем замка.

«Даследаванні ўсё яшчэ ідуць. Мікалай Волкаў знайшоў новыя дакументы. Трэба зараз скончыць вайну і калегіяльна вырашаць спрэчныя пытанні. Мы павінны разумець важнасць аб’екта. Я сам заўсёды выступаю за грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў праектах гісторыка-культурнай спадчыны».

«Трэба скончыць вайну». У Гродне абмеркавалі рэканструкцыю Старога замка
Сцены Старога замка

Патрэбныя рамонтныя працы той часткі, якая не ахоплена рэкаструкцыяй

У канцы сустрэчы выступіў гісторык Андрэй Чарнякевіч.

«Cамі па сабе падобныя сустрэчы — з’ява станоўчая, але, яны не заменяць агульнага комплекснага падыхода, калі праблема вырашаецца ў сукупнасці, а не вузка. Можно прывесцi прыклад з дзьвумя помнікамі Давыду Гарадзенскаму, дзе не здолелі нават узгадніць даты нараджэння».

Таксама гiсторык выказаў упэўненасць, што склаўшаяся ненармальная сітуацыя, калі пад ціскам грамадскасці ў праект першай чаргі рэканструкцыi замка ўносяцца (фактычна дэкаратыўныя) змены каардынальна палепшыць нічога не ў стане, а толькі прывядуць да таго, што «у сямі нянек будзе дзіце без вока». А таму, варта ў гэтай часцы давесці яго да лагічнага завяршэння, але працягнуць дыскусію ўжо адносна абгунтаванасці 2 ды 3 чэргаў.

«Варта тэрмінова правесці рамонтныя працы i на той часцы pамка, якая не ахоплена сеняшняй рэканструкцыяй. Трэба гэта каб забяспечыць яе ад канчатковага руйнавання».

Чытайце яшчэ:  "Гэта не фантазіі аднаго архітэктара". Іншы погляд на скандальную рэканструкцыю Старога замка


Если вам необходимо проводить высотные работы, то лучше всего использовать специальную технику. Благодаря ей высотные работы станут более безопасными и удобными. Аренда автовышки в Киеве по приемлемой цене от компании Бенерис. Широкий выбор спецтехники по доступным ценам.