Падчас знаходжання ў карцары ў журналіста Дзяніса Івашына адбыўся сардэчны прыступ. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла маці палітвязня Людміла Івашына, на сваёй старонцы ў Facebook. На 29 чэрвеня стан здароўя Івашына здавальняючы, перадалі ў прэс-службе МУС.
Маці журналіста напісала ў Facebook, што сёння размаўляла з намеснікам кіраўніка гродзенскай турмы. «Стан здароўя Дзяніса на дадзены момант нармальнае, небяспекі не выклікае. Леки ёсць. Запэзніў, што яны ўважліва ставяцца да стана здароўя ўсіх сваіх падапечных. Спадзяюся ўсё будзе добра».
Па словах жонкі Дзяніса Вольгі, гэта быў не сардэчны прыступ. «Нейкія праблемы, але дакладна невядома, якія. Цяжка атрымоўваць інфармацыю з-за кратаў».
Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1, на два месяцы. 18 траўня яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.