Памяшканне ў будынку на вул. Горкага, 3−2 прадалі 28 чэрвеня з аўкцыёну. Верагодна, там з’явіцца магазін, як і раней. Астатняя нерухомасць у гістарычным цэнтры пакупнікоў не зацікавіла.

Пакупнікі папрасілі не называць іх дадзеных і адмовіліся размаўляць з прэсай. Hrodna.life стала вядома, што аўкцыён прайшоў без паніжэння кошту. Гэта значыць, цана склала 21 400 рублёў.

Па ўмовах аўкцыёну, на працягу года пакупнік павінен будзе распрацаваць і зацвердзіць дакументацыю на рэканструкцыю або капітальны рамонт. Работы трэба завяршыць за тры гады. Пакупніку забаронена знішчаць, прычыняць шкоду і пагаршаць тэхнічны стан будынка. Таксама забароненыя навукова неабгрунтаваныя змены фасада, так як будынак — прыклад шэраговай гістарычнай забудовы і знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра.

Таксама на аўкцыёне пакупніка маглі знайсці нежылыя памяшканні ў будынках па вул. Маркса і Падольнай. Але на гэтыя лоты заявак не паступіла.

Чытайце таксама: В Гродно в Старом городе и Новом свете продают недвижимость: где и за сколько?