Некалькі дзясяткаў беларусаў увечары 25 чэрвеня прайшлі маршам па вуліцах Беластока. Яны спыніліся каля Генеральнага консульства Беларусі, дзе выказалі сваю незадаволенасць сітуацыяй на радзіме. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны першага «Маршу салідарнасці» беларусаў у Беластоку.

У акцыі салідарнасці ўдзельнічалі як беларусы, якія жывуць у Польшчы ўжо некалькі гадоў, так і тыя, хто з’ехаў з Беларусі пасля выбараў 2020 года. Акцыя была ўзгодненая з уладамі Беластока.

«Мы не думалі, што пройдзе цэлы год, а сітуацыя будзе неяк пагаршацца. Гэта немагчыма было ўявіць. Усе мы спадзяваліся, што рэжым падзе. Месяц, два, паўгода, але вось ужо прайшоў цэлы год. Мы сабраліся каля консульства, каб перадаць прывітанне работнікам будынка і сказаць пра тое, што мы не згодныя з тым, што адбываецца. Мы будзем прыходзіць і выказваць сваю нязгоду», — распавяла на акцыі кіраўніца фонду «Białoruś 2020» Марына Ляшчеўская.

Таксама каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку выступіў лідар страйкаму Мінскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі і іншыя прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Чытайце таксама:

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.