Актор Тэатра лялек Юрый Мянько памёр 6 чэрвеня на 59-м годзе жыцця. Пра гэта трупе паведаміла жонка актора.

«Цяжка паверыць, што гэта здарылася. Гэта навіна стала цяжкім ударам… Ці варта гаварыць аб тым, якім акторам ён быў? Напэўна ўсе памятаюць яго на сцэне, асабліва ў спектаклях „Тутэйшыя“ і „Магічнае люстра пана Твардоўскага“», — напісалі калегі актора ў Instagram.

Памёр актор Гродзенскага тэатра лялек Юрый Мянько. Яму было 58
Віктар Шалкевіч (злева) і Юрый Мянько (справа). Фота: Твой стыль

Юрый Мянько нарадзіўся 23 жніўня 1962 года ў вёсцы Сямёнаўка Бераставіцкага раёна. У 1985 годзе скончыўў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актор тэатра лялек. У тым жа годзе распачаў працу ў абласным тэатры лялек у Гродне. Граў у спектаклях: «Тутэйшыя», «Таямніца Снежнай каралевы», «Чырвоны капялюшык», «Залаты ключык», «Магічнае люстра пана Твардоўскага» і іншых.

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні сваякам і калегам актора.

Чытайце таксама:

Як Гродзенскі тэатр лялек аднавіў культавы спектакль «Тутэйшыя»