Ірына Новік (злева). Фота: Аляксандр Пасечнік
Да журналісткі і рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік каля 21.30 26 сакавіка з ператрусам прыйшлі сілавікі. Яна праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).
Пра ператрус калегам паспела паведаміць сама журналістка. Па стане на 00.00 27 сакавіка ператрус усё яшчэ адбываўся.
Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся каля 00.30. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ірына на волі, яна дала падпіску аб неразгалошванні.
Іншыя супрацоўнікі Hrodna.life на волі, да іх сілавікі не прыходзілі.
На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.
Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.
Павел Мажэйка ўвечары 26 сакавіка паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні. На 23.40 аб заканчэнні і выніках допыту няма інфармацыі. Мастак Алесь Пушкін знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Ён вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша С**бода. Пазней стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.
Чытайце таксама:
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…