Ілюстрацыйнае фота. Фота: lidanews.by
За блакаванне чыгуначных шляхоў з дапамогай бетонных слупоў у Лідскім раёне распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 289 КК — Акт тэрарызму, якая прадугледжвае пазбаўленне волі да пятнаццаці гадоў, паведамляе lidanews.by.
29 снежня 2020 года два здарэнні адбыліся ў раёне вуліцы Хасаноўскай з розніцай у 10 хвілін. Невядомыя паклалі на чыгуначнае палатно жалезабетонныя слупы.
Грузавы цягнік № 3801 «Ліда-Масты» з 15 вагонамі рухаўся ў раёне пераезду па вуліцы Хасаноўскай, калі пражэктар высвяціў слуп, які ляжыць папярок чыгуначнага палатна. У 22. 28 цягнік тэрмінова спынілі. Сутыкненне адбылося, але дзякуючы невысокай хуткасці рэзкае тармажэнне не прывяло да сходу цягніка з рэек. Пашкоджанні былі нязначныя, і брыгада прыняла рашэнне працягнуць шлях.
Другое экстранае тармажэнне ў 22. 38 здзейсніў пасажырскі цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 610 Гродна-Гомель. Прычына — яшчэ адзін бетонны слуп, пакладзены папярок чыгуначных шляхоў. Пазбегнуць сутыкнення машыны з перашкодай таксама не ўдалося. Далей цягнік ішоў па маршруце з невялікім спазненнем.
29 кастрычніка ў 10 гадзін вечара паблізу вуліцы Хасаноўскай невядомыя нацягнулі паміж рэйкамі металічны дрот, што на час прывяло ў непрыдатны стан сродкі сігналізацыі і сувязі. Блакаванне выявілі.
25 лістапада з 9 да 11 гадзін паблізу вёскі Мінойты паміж рэйкамі нацягнулі металічны дрот. Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 ст. 309 КК. Другое злачынства раскрылі, справу перадалі ў суд. Вінаватаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
В Гродненском районе возбудили уголовное дело за блокировку железнодорожных путей
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…