Навіны

Жыхара Ваўкавыску судзяць за гвалт ў дачыненні да міліцыянера

У судзе Ваўкавыскага раёна ідзе разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць па арт. 364 КК РБ — Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, піша harodniaspring.org.

Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Пацярпелыя — Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка.

Патаповіча абвінавачваюць у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць.

На першым пасяджэнні пацерпелыя міліцыянты Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка казалі, што ніякіх пашкоджанняў ці матэрыяльных страт не панеслі. Падчас здарэння яны былі вымушаныя адскочыць на некалькі метраў ад машыны і пры гэтым «перажылі стрэс».

16 снежня суд глядзеў запісы з камер відэаназірання з месца здарэння, а таксама разглядаў праведзены на папярэднім следстве эксперымент. Большая частку паседжання ўдзельнікі працэсу тоўпіліся ля экрана ноўтбуку і спрачаліся, што дакладна яны там бачаць, часамі падавалася, што бачаць яны там супрацьлеглае. Следчы эксперымент павінен быў ацаніць, што можна было разгледзець з акна аўтамабіля у тую ноч.

Панятыя (у іх ролі выступілі афіцэры МНС) спрабавалі з-за руля аўтамабіля ў начны час адказаць, ці бачаць яны статыстаў у пазіцыях, дзе знаходзіліся міліцыянты, і ці могуць яны зразумець, што гэта супрацоўнікі. Але калі ў Патаповіча на тое былі літаральна секунды, час для панятых быў ніяк не абмежаваны: яны маглі ўзірацца, пакуль не прымуць канчатковае рашэнне. На гэтым этап судзебнага следства практычна скончаны.

17 снежня ў суд усё ж прыйшлі тыя супрацоўнікі МНС, якія былі панятымі. Яны пацвердзілі, што ўзірацца ім можна было доўга і распазнавалі міліцыянтаў яны толькі ў апошні момант. Таму суд вырашыў сам паўтарыць следчы эксперымент. Калі - пакуль невядома.

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025