Навіны

Карупцыя ў Гродзенскай вобласці: часцей за ўсё хабары даюць і бяруць у аграрнай і перапрацоўчай прамысловасці і адукацыі

У Гродзенскай вобласці ў студзені-верасні 2020 года выявілі 76 злачынстваў з прыкметамі карупцыі. Выявілі 51 асобу, якая іх здзейсніла, з іх 35 займалі кіруючую пасаду, восем службовых асоб не мелі падначаленых. Чатыры работнікі не з’яўляліся службовымі асобамі. Яшчэ ў дачыненні да чатырох фізічных асоб распачалі крымінальныя справы.

Увогуле за 9 месяцаў 2020 года вінаватымі за ўчыненне карупцыйных злачынстваў прызнана 80 асоб, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Найбольш схільныя да карупцыі аграпрамысловы комплекс і перапрацоўчая прамысловасць, дзе выяўлена 17 злачынстваў, а таксама адукацыя — 12 злачынстваў, з якіх 10 распачатыя за атрыманне хабару. Сістэматычна карупцыю фіксуюць пры правядзенні працэдур закупак тавараў, работ (паслуг).

Заместителя гендиректора Скидельского сахарного комбината задержали за взятку

Задержанного за взятку топ-менеджера Гродненского мясокомбината осудили на 8 лет колонии

Силовики задержали директора предприятия «Кореличи-лен». Говорят, за взятку

<…> у нас даволі эфектыўнае заканадаўства, магчыма, нават надзвычай жорсткае. Але мы таксама павінны разумець: чым больш жорсткія законы, тым даражэй абыходзіцца дзяржаве гэтая барацьба. Празрыстасць прымаемых рашэнняў, наяўнасць вялікай колькасці контураў зваротнай сувязі паміж грамадствам, арганізацыямі, суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці і непасрэдна грамадзянамі можа абмежаваць карупцыю, — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Анатоль Кедала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025