Навіны

Гродзенца вінавацяць у абразе прэзідэнта за рэпост «ВКонтакте»

Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў ВКонтакте рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу. У верасні супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК — Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Юрыя абвінавачваюць у тым, што з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г., якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, чым публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

«Сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя дадзеныя, якія паказваюць на прыкметы злачынства», напісаў старшы следчы другога следчага аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь маёр Конан А.В. у пастанове аб узбуджэнні крымінальнай справы і прыняцці яе да вытворчасці. Копія дакумента ёсць у рэдакцыі Hrodna.life.

Юрый не лічыць сябе вінаватым, сказаў ён Hrodna.life. Пасля завядзення крымінальнай справы ён выдаліў фота са старонкі Укантакце. Па яго словах, у Віцебску правялі лінгвістычную экспертызу. Абразай прызналі слова «мразь» і «дурань». Копій экспертызы ў Юрыя не засталося.

Па словах Юрыя, яго дапытвалі ў Следчым камітэце і Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Юрый сцвярджаў, што яго ў кастрычніку прызналі абмежавана прытомным на псіхіятрычнай экспертызе ў лячэбным прыватным унітарным прадпрыемстве «Вэзервовыя магчымасці чалавека» ў Мінску. Са студзеня 2020 года яго прызналі інвалідам трэцяй групы пасля агляду ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры «Псіхіятрыя-Наркалогія». Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Хільмановіч сказаў, што складана спрагназаваць, як гэта паўплывае на ход справы.

Юрыю Панасюку 31 год. Ён часова беспрацоўны. Раней падпрацоўваў вартаўніком і дворнікам. Пенсія па інваліднасці складае 193 рублі. Жыве з маці-пенсіянеркай. Раней не судзімы. Юрый выступае супраць смяротнага пакарання і інтэграцыі Беларусі і Расіі. Плануе балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі на наступных выбарах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025