Навіны

ДФР пачаў рассылаць лісты спонсарам Гродзенскага дзіцячага хоспіса

Кампаніі «IQUADART» ў Гродне, якая праектуе і распрацоўвае кастамные вэб-сайты і вэб-дадаткі, 2 лістапада прыйшоў ліст ад Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У ім папрасілі даць звесткі аб памерах спонсарскай дапамогі, аказанай Гродзенскага дзіцячага хоспісу імя святога Губерта, па дзейнасці якога пачалі праверку.

Звесткі аб памерах прадстаўленай Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу бязвыплатнай спонсарскай дапамогі просяць прадставіць у сувязі з праверкай за перыяд з 01.01.2017 па цяперашні час. Дадаткова просяць прадставіць копіі справаздач аб мэтавым выкарыстанні спонсарскай дапамогі.

Звесткі просяць прадставіць у кароткія тэрміны ў сувязі з абмежаваным тэрмінам правядзення праверкі.

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта 22 кастрычніка. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў. Забралі два камп’ютары, дакументы па спонсарскай дапамозе, працоўны нататнік дырэктара з кантактамі.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Hrodna.life не змаглі даць інфармацыю аб ходзе праверкі. Са сваіх крыніц дырэктар хоспіса Вольга Вялічка даведалася, што справа звязана з магчымым вырабам і продажам бел-чырвона-белых сцягоў у хоспісе.

Хоспіс працуе ў Гродне 13 гадоў. Там дапамагаюць цяжка хворым дзецям прыкладна з 70 сем’яў: аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам. У сацыяльнай майстэрні хоспіса валанцёры шылі сродкі індывідуальнай абароны (Сіз) для медыкаў.

Гродненский детский хоспис выселяют из помещения. Там помогают тяжелобольным детям и шьют медицинские маски

Супрацоўнікаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса правяраюць па справе аб нявыплаце падаткаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025