5 кастрычніка каля 5.30 у Гродне гарэў трохпавярховы драўляны дом на вул. Лелявеля. 64-гадовая гродзенка загінула на падлозе ў кухні, паведамілі ў МНС. Відавочцы даслалі відэа Hrodna.life.

Аб пажары паведаміла жыхарка кватэры. У пад’ездзе было шчыльнае задымленне. Супрацоўнікі МНС вынеслі з суседніх кватэр на свежае паветра 63-гадовага мужчыну і 36-гадовую жанчыну. Пацярпелага шпіталізавалі з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння». З кватэр на трэцім паверсе выратаваныя яшчэ двое дарослых і двое дзяцей пяці і шасці гадоў.

Агонь знішчыў маёмасць у жылым пакоі, закураныя сцены, пашкоджана перакрыцце. Прычына пажару выяўляецца.