У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі - Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра.

Прыкметы: на выгляд 18−19 гадоў, рост 165−170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы прамыя, нос сярэдні прамы, вусны сярэднія раўнамерна выступаючыя, вушы сярэднія трохкутныя, твар па форме авальны, бровы сярэдняй вышыні.

Была апранута: шапка вязаная шэрага колеру, шалік бардовага колеру, куртка з капюшонам фірмы «Columbia» прамая да сярэдзіны сцягна чорнага колеру, штаны чорныя прамыя ўцепленыя фірмы «Columbia», чаравікі чорныя ўцепленыя спартыўныя.

У цяперашні час зніклая можа знаходзіцца ў г. Масква Расійскай Федэрацыі, г. Гродна альбо ў іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра месцазнаходжанне Жукоўскай Веранікі Сяргееўны, паведаміце па тэлефонах: (80 152) 79−79−97, (80 152) 79−78−96, (8029) 324−24−36 альбо 102.

У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з'ехаць у Маскву (абноўлена)