Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by.

Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу — небяспечную па малярыі краіне. Пры гэтым ні да, ні падчас паездкі не прыймаў супрацьмалярыйныя прэпараты, як таго патрабуюць меры прафілактыкі.

У Анголе яго пакусалі камары. Захварэў гродзенец, будучы на Мальдывах. Праз два дні хворы прыляцеў у Гродна і яго шпіталізавалі ў стацыянар. Цяпер яго ўжо выпісалі. Гродзенец знаходзіцца пад наглядам урача, каб выключыць рэцыдыў.

Гэта першы зафіксаваны выпадак малярыі сёлета. Летась былі чатыры прывазныя выпадкі захворвання. Гэта былі падарожнікі і замежныя студэнты.

Вакцыны супраць малярыі не існуе. Перад падарожжам варта ўжываць супрацьмалярыйныя прэпараты, каб пазбегнуць захворвання.