Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мусілі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — блізу дзесяці святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз адсутнасць дакументаў.

«Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — цытуе Аляксандра Цыліндзя «Радыё С**бода».

У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя матэрыялы, піша harodniaspring.org. Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу, пакуль таксама невядома. Цыліндзя збіраюцца судзіць паводле арт. 23.34 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён стаяў на вуліцы Гродна з абразом і крыжам і маліўся за мір у Беларусі.

Аляксандар Цыліндзь — вядомы ў Гродне сасудзісты хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, працуе ва ўнівэрсітэцкай клініцы. Стаж у спецыяльнасці - больш за 30 гадоў.

У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане
У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане
У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане

Чытайце таксама: