У Гродзенскай вобласці 27 верасня затрымалі 123 чалавекі: 73 – у Гродне, 41 – у Лідзе, 5 – у Ваўкавыску, 4 – у Навагрудку. На 96 грамадзян склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку на аднаго гродзенскага журналіста. У дачыненні да двух чалавек у Гродна распачалі крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
27 верасня акцыі пратэсту прайшлі ў Гродне, Лідзе, Навагрудку і Ваўкавыску. Па падліках міліцыі, у іх прынялі ўдзел каля 300 чалавек: у Гродне – 140, у Наваградку – 60, у Лідзе і Ваўкавыску – па 50.
Газ и жесткие задержания. Акцию в Гродно разогнали через несколько минут
Удзельнікаў затрымлівалі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. З 27 затрыманымі правялі прафілактычныя гутаркі і адпусцілі без складання пратаколаў. У Гродне таксама завялі дзве крымінальныя справы ў дачыненні да мужчын 1968 і 1977 гадоў нараджэння за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Затрыманага журналіста будуць судзіць
Сярод затрыманых на акцыі ў Гродне – галоўны рэдактар партала Newgrodno.by Ігар Рэмзік (Бублікаў). Паводле інфармацыі выдання Ігар знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Кірава (турма №1) у чаканні суда. Высветліць гэта ўдалося не адразу: агульнадаступных спісаў затрыманых няма. У прэс-службе УУС Hrodna.life ўдакладнілі, што судзіць журналіста будуць паводле артыкула 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
На акцыі ў журналістаў праверылі дакументы і правялі прафілактычную гутарку. Некаторыя з іх, у тым ліку карэспандэнтка Hrodna.life, атрымалі папярэджанні.
Таксама затрымалі грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага.
У Гродне акцыя пратэсту, якая доўжылася ўсяго некалькі хвілін, прайшла на праспекце Касманаўтаў ля моладзевага цэнтра «Галактыка». Пазней людзі збіраліся ў розных раёнах горада, туды прыязджала міліцыя. На Ліможа людзі выйшлі на праезную частку і блакавала рух транспарту.
27 верасня ў Гродна для разгону акцыі пратэсту ўжывалі спецсродкі, у тым ліку слёзатачывы газ. Гэта пацвердзіла прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама агенцтву “Интерфакс-Запад”. У прэс-службе растлумачылі, што спецсродкі былі выкарыстаны ў адказ на гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў.



