Дэпартамент фінансаў і тылу МУС закупляе відэа- і аўдыёабсталяванне на суму ў 148 900 тысяч беларускіх рублёў (каля 57 тысяч долараў па цяперашнім курсе). Усяго за гэтыя грошы міліцыя плануе набыць 92 відэакамеры і 54 дыктафоны.

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Скриншот с сайта goszakupki.by

У заяўцы на сайце дзяржзакупаў пазначаны прыкладныя мадэлі камер, якія папасуюць міліцыянтам. Прыведзенаму апісанню відеапрылад адпавядаюць лічбавыя відэакамеры «Panasonic HC-W580», «Panasonic HC-V380» альбо іх аналагі. Гэта камеры, падобныя да тых, што выкарыстоўваюць так званыя «ціхары» — супрацоўнікі органаў унутраных спраў і іншых дзяржструктур у цывільным — выкарыстоўваюць на пратэстных акцыях, каб здымаць мітынгоўцаў, піша «Еўрарадыё».

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Panasonic HC-W580 / Shop.by

Чытайце таксама: Кто такие «тихари»? Как сотрудники таможни, прокуратуры, МЧС и Следственного комитета работали на выборах президента и протестах

Таксама сілавікам патрэбны даражэйшыя мадэлі. Напрыклад, адпавядаюць заяўкам камера «Sony Handycam FDR-AX53», цана на якую вагаецца каля 3 тысяч рублёў, і камера «Panasonic AG-UX180», арыенціровачны кошт якой — каля 6 тысяч рублёў. «Panasonic AG-UX180» — гэта «мадэль прэміум-класа серыі UX», якая падтрымлівае прафесійныя функцыі і вылучаецца тэхнічнымі характарыстыкамі «для самых патрабавальных карыстальнікаў».

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Panasonic AG-UX180 / Яндекс.Маркет

Таксама прадстаўнікам МУС спатрэбілася экшн-камера накшталт «GoPro HERO5 Session». Кошт камер GoPro Hero — да 193 рублёў.

6 верасня МУС асобнай заяўкай таксама размясціў тэндар на куплю гуказапісвальнага абсталявання — ад простых да прафесійных прылад. У многіх заяўках месцам пастаўкі тавару пазначаны Дзяржынск.

Як пракаментаваў Еўрарадыё прадстаўнік Дэпартамента фінансаў Павел Сілівончык, «камеры будуць выкарыстоўвацца па прамым прызначэнні. Для здымкі». А ў Дзяржынск абсталяванне прывезлі таму, што там знаходзіцца склад МУС: «Гэта для ўсёй рэспублікі».