З 17 верасня грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць уехаць у Польшчу па турыстычнай візе. Пры гэтым у спісе тых, хто вызваляецца ад каранціну, беларусаў няма.

Перасекчы мяжу з Польшчай у Беларусі можна праз пункты пропуску «Кузніца», «Баброўнікі» і «Цярэспаль». Абноўлены спіс тых, хто можа ўехаць у Польшчу, размясцілі на афіцыйным сайце польскай памежнай службы.

Там жа пералічаныя выпадкі, калі прыезджыя не з краін Еўрасаюза вызваляюцца ад двухтыднёвай самаізаляцыі. Беларусаў у гэтым пераліку няма, хутчэй за ўсё, каранцін праходзіць прыйдзецца.

Па гуманітарнай візе ўезд быў дазволены з 26 жніўня.

Чытайце таксама: Билет в один конец? Какие возможности и ограничения дает гуманитарная виза в Польшу