Ад 1 ліпеня шэнгенскія візы патаньнелі для беларусаў з 80 да 35 эўра, але аформіць іх па-ранейшаму складана, піша «Радыё С**бода».

Няма пэўнасьці і зь перасячэньнем наземных межаў. Нягледзячы на тое, што краіны Эўразьвяу паступова здымаюць унутраныя абмежаваньні на перамяшчэньне, грамадзянаў Беларусі гэта ня тычыцца. Эпідэміялягічная сытуацыя тут прызнаная нездавальняючай.

Чытайце таксама: Цяпер «шэнген» — па 35 еўра, але межы зачыненыя. Як іх будуць адкрываць

Тым ня меней, асобныя катэгорыі беларусаў могуць атрымаць візы і выехаць за мяжу.

Шэнгенскія візы пакуль толькі ў італьянцаў

Заявы на ўсе віды караткатэрміновых шэнгенскіх візаў (турызм, дзелавая і г. д.) прымае толькі візавы цэнтар Італіі ў Менску па вуліцы Няміга, 40.

Праўда, працуе ён па скарочаным графіку, двойчы на тыдзень — па панядзелках і чацьвяргах.

Працэдура застаецца ранейшай: неабходна зарэгістравацца на сайце і выбраць зручны час падачы.

Чатыры катэгорыі заяўнікаў у палякаў

У сярэдзіне траўня аднавілі працу тры візавыя цэнтры Польшчы — у Менску, Берасьці, Горадні. Аднак аформіць дакумэнты пакуль што могуць толькі канкрэтныя катэгорыі заяўнікаў на наступныя візы.

  • Польскія рабочыя візы
  • Нацыянальныя візы па карце паляка
  • Дзелавыя шэнген-візы для кіроўцоў-міжнароднікаў
  • Нацыянальныя візы на вучобу

Пры гэтым кожнаму наведніку памераюць тэмпэратуру — з 37 градусамі і вышэй дапускаць у памяшканьне ня будуць. Іншым грамадзянам рэкамэндуюць сачыць за абвесткамі.

Абмежаваны візавы сьпіс у амбасадзе Латвіі

З абмежаваным, але досыць шырокім колам заяўнікаў працуе амбасада Латвіі ў Менску. На сайце візавага цэнтру акрэсьлены наступныя групы:

  • Міжнародныя аўтаперавозчыкі
  • Маракі цывільнага флёту
  • Муж і жонка грамадзян і неграмадзян Латвійскай Рэспублікі, іхныя дзеці ва ўзросьце да 21 году і асобы, якія знаходзяцца пад апекай, чыё пастаяннае месца жыхарства знаходзіцца за межамі Латвіі
  • Асобы, якія атрымалі станоўчае рашэньне аб выдачы або рэгістрацыі віду на жыхарства (за выключэньнем студэнтаў)
  • Асобы, якія едуць у Латвію ў сувязі зь цяжкай хваробай ці на пахаваньне блізкага сваяка
  • Супрацоўнікі і спэцыялісты (а таксама сэзонныя работнікі), якія маюць пацьверджаньне неабходнасьці ўезду ў Латвію ад Латвійскага агенцтва інвэстыцый і разьвіцьця.

Прыём заяваў з мэтай турызму, спартыўных і культурных імпрэзаў часова прыпынены.

Надзвычайныя прычыны ў літоўцаў

Ад 18 чэрвеня візавыя цэнтры Літвы ў Менску і Горадні прымаюць дакумэнты на візы катэгорыі D па ўсіх мэтах паездкі, а таксама на візы катэгорыі С для кіроўцаў, якія ажыцьцяўляюць грузаперавозкі.

Таксама ў пераліку прэтэндэнты з асабліва важкімі прычынамі:

  • Чальцы сем’яў (бацькі, дзеці, муж і жонка, апекуны) грамадзян Літоўскай Рэспублікі і іншаземцаў, якія маюць сталы від на жыхарства ў Літве
  • Асобы, якія маюць дазвол на ўезд у Літву, выдадзены міністрамі культуры або замежных спраў, або ўрадам Літоўскай Рэспублікі.

Чытайце таксама:
У Літве зафіксавалі пяць новых выпадкаў COVID-19. Адзін прывезлі з Беларусі

Літва вярнула візавы збор 60 еўра для грамадзян Беларусі. Што гэта значыць

Прыём згаданых катэгорый ажыцьцяўляецца толькі пры папярэднім запісе. Заяўнікі па-за сьпісам не абслугоўваюцца.

У чаканьні ўрадавых распараджэньняў

На сайтах бальшыні амбасадаў краін Эўразьвязу ў Беларусі адзначаецца, што з увядзеньнем надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з пашырэньнем каранавірусу прыём заяваў на шэнгенскія і доўгатэрміновыя візы прыпынены да асаблівага распараджэньня нацыянальных ўрадаў.

У тэрміновых справах дыпляматы раяць зьвяртацца наўпрост да консула той ці іншай дзяржавы.

Тым часам беларусы ўжо могуць скарыстацца некаторымі чартэрнымі праграмамі, якія не патрабуюць візаў. Першай для турыстаў адкрыла свае межы Альбанія, сьледам гэта зрабіла Турэччына, а зь 10 ліпеня аднаўляюцца авіярэйсы ў Чарнагорыю.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).