У Віктара Бабарыка, які прэтэндуе на прэзідэнцтва, ёсць планы па стварэнні партыі альбо грамадскага аб’яднання, паведамілі Hrodna.life ў штабе прэтэндэнта.
Аб падрабязнасцях і праграме партыі ў штабе пакуль не могуць распавесці больш.
Віктар Бабарыка — старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» ў 2000−2020 гг. 12 траўня 2020 года выйшаў са складу праўлення і звольніўся з пасады старшыні праўлення па ўласным жаданні. Абвясціў аб удзеле ў выбарах 12 траўня. 6 чэрвеня заявіў, што ўжо сабраў 100 000 подпісаў. Інтэрнэт-апытанні аддавалі Віктару Бабарыка першае месца з 50 і больш адсоткамі галасоў.
Зараз Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард праходзяць па крымінальнай справе. Віктару Бабарыка прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт 431 (Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры) КК РБ.
Эдуард Бабарыка абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) КК РБ.
«Не идти на выборы — проголосовать за власть». Виктор Бабарико собрал на встрече 250 гродненцев
Штаб Віктара Бабарыка ініцыяваў кампанію «Честные люди». Яна накіравана на максімальны удзел грамадскасці ў працы выбарчых камісій і падліку галасоў.