Увечары 16 верасня невядомыя на прыпынку ў мікрараёне Зарыца зафарбавалі чырвона-зялёныя колеры і вярнулі ёй бел-чырвона-белыя, як было некалькімі днямі раней.

Чытач Hrodna.life Іван Сарокін адзначаў, што прыпынак у Зарыцы пастаянна мяняе колеры і надпісы. Апошнія чырвона-зялёныя колеры ён лічыў «тролінгам уладаў». Яму было цікава, як хутка камунальнікі зрэагуюць гэтым разам. Прыпынак перафарбавалі праз некалькі сутак. Але зрабілі гэта, відавочна, не работнікі ЖКГ.