Навіны

«Замест хлусні павінна запанаваць праўда». У Гродне маліліся аб развязанні крызісу і вяртанні Кандрусевіча. ФОТА

У галоўным гродзенскім касьцёле 9 верасьня прайшла адмысловая імша, на якой маліліся аб вырашэньні грамадзка-палітычнага крызісу ў Беларусі і вяртаньне дадому мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога 31 жніўня памежнікі не пусьцілі ў краіну.

Урачыстую імшу адправілі горадзенскія біскупы Аляксандар Кашкевіч і Юзаф Станеўскі, а таксама больш за 10 ксяндзоў з розных парафій, піша «Радыё С**бода». Прысутнічалі праваслаўныя сьвятары айцец Георгій Рой і дыякан Дзьмітры Паўлюкевіч.

Айцец Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабору

Біскуп Аляксандар Кашкевіч адзначыў, што кожны прыходзіць у касьцёл са сваімі просьбамі, але агучаныя на пачатку імшы просьбы важныя для ўсёй краіны.

Прысутнічаў таксама ксёндз Ігар Лашук са Стоўпцаў. Ён прывёз у Горадню цудоўную фігуру арханёла Міхала, апекуна Беларусі. Фігура будзе падарожнічаць па касьцёлах краіны, а вернікі будуць маліцца праз пасярэдніцтва арханёла за Беларусь.

Фігура Міхала Арханёла

Частку пропаведзі, якая ішла на польскай, беларускай і расейскай мовах, біскуп Юзаф Станеўскі прысьвяціў разважаньням пра ролю анёлаў і арханёлаў, дабро і зло.

«Гісторыя паказвае, што тыя, хто марыў стварыць Неба на зямлі бяз Бога, ствараюць пекла. Мы павінны ўвесь час вучыцца мудра і па-боску выбіраць, умець адрозьніць дабро ад зла, праўду ад хлусьні. Гэта няпростае заданьне. Мы жывём у сьвеце, дзе заўважаем зьмяшэньне паняцьцяў і каштоўнасьцяў», — разважаў біскуп Юзаф Станеўскі.

Да таго ж ён шмат згадваў і цытаваў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, пра якога сказаў, што той цяпер знаходзіцца ў выгнаньні.

«Неабходна прызнаць грэх, асабісты і калектыўны, і пакаяцца з мэтай перамены нашага жыцьця. Замест хлусьні павінна запанаваць праўда, замест зла — дабро, замест нянавісьці — любоў, замест асуджэньня — прабачэньне, замест згубных падзелаў — еднасьць», — паўтарыў сьвятар словы мітрапаліта Кандрусевіча.

Ксёндз Ігар Лашук у канцы багаслужбы нагадаў прысутным пра эпідэмію каранавірусу і сёньняшнія падзеі ў Беларусі і назваў іх страшнымі. Ён заахвоціў вернікаў маліцца праз заступніцтва сьвятога арханёла Міхала аб вырашэньні канфлікту ў Беларусі і вяртаньні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на радзіму.

«Кажуць, што цяпер час не такі вясёлы. А калі для хрысьціянаў быў вясёлы час? Хрысьціянства заўсёды было рэлігіяй, якую гналі і перасьледавалі ў сьвеце», — заўважыў ксёндз Ігар Лашук.

31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025