Увечары 8 чэрвеня ў цэнтры Гродна пройдзе традыцыйны ход вернікаў-каталікоў. Ён праходзіць штогод на свята Божага Цела. У цэнтры Гродна часова абмяжуюць рух.

У 18.30 у Кафедральным касцёле св. Францішка Ксаверыя пройдзе служба. Пасля літургіі пачнецца эўхарыстычная працэсія, якая пройдзе па вуліцах традыцыйным маршрутам паміж касцёлаў горада.

Рух транспарту ў цэнтры будзе абмежаваны арыентыровачна з 18:45 да 21:00.

Працэсія пройдзе па маршруце: вуліца Карла Маркса — Маладзёжная — Парыжскай Камуны — далей самы вялікі пераход праз Стары мост на вуліцу Дарвіна. Паміж кожным пераходам да храма будзе паўза, падчас якой рух будзе аднаўляцца.

Абмежаванне будзе паэтапнае, на перыяд праходжання вернікаў, удакладнілі ў ДАІ.

маршрут шествия на Божее тело
Карта абмежаванняў. Крыніца: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Чытайце таксама: