Навіны

Дзясяткі затрыманняў, газ і задушванні. Як пратэставаў Гродна 6 верасня

У 14.00 у цэнтры Гродна быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў гараджан. Людзі збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу асобнымі групамі. Сілавікі блакавалі дарогі і разбівалі натоўп, але людзі ўсё ж сабраліся ў цэнтры і пайшлі ў бок Вішняўца. Там іх сустрэў АМАП, які ішоў з усіх бакоў. Адбыліся жорсткія затрыманні, пры якіх і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі па асфальце і распылялі газ. Паведамлялі аб затрыманні непаўналетніх.

6 верасня прыкладна з 13.00 людзі пачалі збірацца калонамі ў розных частках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу.

На вуліцы Гарнавых перакрылі ўезд на Стары мост. Некалькі сотняў чалавек сабраліся каля філармоніі. Натоўп пайшоў на Вішнявец, а пазней вярнуўся ў цэнтр. Відавочцы сцвярджалі, што на вуліцы Гарнавых на падыходзе да Старога мосце хтосьці выкарыстаў газ з балончыкаў.

Людзі ішлі ў счэпцы па Дзяржынскага. На скрыжаванні Дзяржынскага-Астроўскага іх пачалі хапаць. Некаторыя пабеглі на тэрыторыю дзіцячай бальніцы і пералезлі праз плот, каб схавацца на тэрыторыі.

Каля 14.30 людзі ўсё ж прыйшлі на Савецкую плошчу. Там іх атачыў АМАП, але затрыманняў не было. Гродзенцаў падтрымалі байкеры. На Савецкую прыехаў, а потым з’ехаў браніраваны пазадарожнік Dajiang. Раней Вадзім Сіняўскі, начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, абяцаў на сустрэчы з супрацоўнікамі «Хімвалакно», што ваеннай тэхнікі на вуліцы горада больш не будзе.

Пасля таго, як заштараныя аўтобусы з АМАПам і аўтазакі паехалі ў бок філармоніі, дзе знаходзілася група людзей, пратэстоўцы выйшлі з цэнтра іх падтрымаць. Некалькі чалавек сталі на чырвоны сігнал святлафора ў ланцуг і чакалі, пакуль усе пройдуць.

У раёне «Брэста» з усіх бакоў на натоўп пачаў ісці АМАП. Людзі паспрабавалі самі акружыць сілавікоў, пачалася бойка. Натоўп разбегся, АМАП пайшоў у двары затрымліваць людзей. Паведамляюць аб дзясятках затрыманых. Дакладная колькасць затрыманых невядомая.

Адна з пратэстуючых распавяла Hrodna.life, што яе душылі і распылілі газ. Яна задыхалася. Відавочцы паведамлялі аб тым, што людзей затрымлівалі і фактычна цягнулі па асфальце. Вядома, што затрымалі двух студэнтаў ГрДу імя Янкі Купалы. Іх адпусцілі.

Каля 18.30 АМАП вярнуўся ў аўтобусы. Частка людзей засталіся на міні-рынку каля ўніверсама «Брэст» і скандавала «Жыве Беларусь». Да іх выйшла міліцыі і папярэдзіла аб незаконным сходзе. Людзі адказалі, што проста шпацыруюць. Каля 18.15 яны разышліся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025