Грамадскія актывісты 21 жніўня падалі ў Гродзенскі гарвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні мітынгу 23 жніўня на плошчы Леніна. Гарадскія ўлады адказалі, што з 20 жніўня плошчы Леніна і Савецкая не з’яўляюцца месцам для масавых мерапрыемстваў.
«Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт разгледзеўшы ваша апавяшчэнне
На падставе рашэння Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 жніўня 2020 г. № 634 пл. Леніна і пл. Савецкая не з’яўляюцца месцамі, дазволенымі для правядзення масавых мерапрыемстваў", — паведаміла Зоя Кулеша, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
Актывісты могуць абскардзіць рашэнне ў Гродзенскі аблвыканкам ці ў суд.
18 жніўня 2020 года ўлады адказалі на патрабаванні гродзенцаў і дазволілі выкарыстоўваць плошчы Леніна і Савецкую для правядзення масавых мерапрыемстваў.
22 жніўня на плошчы Леніна запланаваны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.