Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вымушаны быў вялікую колькасць ваенных перакінуць на заходні кірунак, асабліва ў раёне Гродна. «Заўтра вы ўбачыце. Я туды палячу інспектаваць», — адзначыў прэзідэнт БЕЛТА падчас размовы з работнікамі агракамбіната «Дзяржынскі».

«Таму што яны паставілі мэту перш за ўсё гэтую тэрыторыю адсекчы — гродзенскую. Ужо польскія сцягі вывесілі нядаўна, — адзначыў Лукашэнка. — Цяпер Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі - НАТА. Таму я папярэдзіў Прэзідэнта Расіі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі. У нас поўнае паразуменне, у нас ёсць адпаведны дагавор у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы».

Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што гэта не толькі беларускія праблемы, як кажуць некаторыя ў Расіі. «Беларуская сёння праблема для Расіі не менш важная, чым для Беларусі. Атакуюць Расію перш за ўсё. Але хочуць скамячыць нас. Не атрымаецца! Мы дамо адпор», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.