Калектыў тытунёвай фабрыкі прагаласаваў супраць забастоўкі. Супрацоўнікі палічылі, колькі грошай страцяць, калі будуць страйкаваць, вырашылі, што іх месца адразу ж зоймуць канкурэнты і ўспомнілі 90-я гады. Ліст калектыву апублікавала grodnonews.by.

На сходзе працоўнага калектыву прысутнічалі 370 работнікаў і ўпаўнаважаных прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў. Выступленні ўдзельнікаў праходзілі ў фармаце адкрытага мікрафона.

«Пасля глыбокай рэцэсіі свайго развіцця ў канцы 90-х гадоў, якая прывяла да нестабільнай працы прадпрыемства (3−4 дні ў тыдзень) і буйных даўгоў перад крэдыторамі і бюджэтам, пры падтрымцы дзяржавы ў працягу 5 гадоў ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» стала адным з лепшых вытворцаў у Рэспубліцы Беларусь, якія забяспечваюць ўсіх членаў працоўнага калектыву годнай аплатай працы і сацыяльным пакетам», — напісалі працаўнікі.

Пасля спынення прадпрыемства эканоміка за месяц страціць $ 70 млн, у тым ліку $ 1 млн на заробкі і ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

«Палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне ніякім чынам не павінны ўплываць на эканамічную бяспеку нашай дзяржавы, канкрэтнага прадпрыемства, дабрабыт канкрэтнай сям'і», — вырашылі на прадпрыемстве.