Штаб Цапкалы: 94,36% подпісаў забракавалі, бо дату «паставіў ня той чалавек»

Прадстаўнік штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Валера Цапкалы Сяргей Лаўрэнкін расказаў на Facebook пра аналіз прычын адхіленьня подпісаў за кандыдата Цэнтральнай выбарчай камісіяй, піша С**бода.

Як піша Сяргей Лаўрэнкін, 94,36% подпісаў забракавалі ў выбарчых камісіях за тое, што дата каля подпісу была пастаўленая нібыта ня тым жа чалавекам, які подпісаўся.

«Гэта азначае, што подпісы былі сабраныя ідэальна і па-сапраўднаму падкапацца проста не было да чаго, — мяркуе ён. — Таму давялося выкручвацца і шаманіць па-чорнаму».

Раней Лаўрэнкін адзначаў, што дзясяткі тысяч подпісаў праверылі за адзін дзень — і за гэты час нібыта пасьпелі выявіць, што почырк у даце не падобны да почырку ў подпісе. Ён мяркуе, што подпісы «наогул ніхто не правяраў»: зазначае, што адзін з прынятых ЦВК падпісных лістоў ня меў завяральнага подпісу чальца ініцыятыўнай групы, а такі можна было адбракаваць нават без аналізу почыркаў.

Падчас праверкі адбракаваных подпісаў штаб Цапкалы высьветліў, што не прынялі подпісы некалькіх працаўнікоў выканкаму Фрунзэнскага раёну Менску. Да іх вырашылі зайсьці ў госьці і прапанаваць напісаць заяву пра тое, што даты і подпісы яны паставілі самі, піша Лаўрэнкін, тыя абурыліся і напісалі на штаб заявы ў ЦВК і Вярхоўны суд.

Зьбіральнік подпісаў Юры Гушча дадае: неадпаведнасьць почыркаў у подпісах і датах выявілі не праз почырказнаўчую экспэртызу. Зь ліставаньня, паказанага штабу, вынікае, што запыт на экспэртызу з выбаркаму ў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў падалі на наступны дзень па завяршэньні праверкі подпісаў. Акрамя таго, яшчэ на этапе прыёму подпісаў выявілі нястачу 757 здадзеных подпісаў.

Штаб Цапкалы сьцьвярджаў, што за яго вылучэньне ў кандыдаты сабралі звыш 200 тысяч подпісаў, пасьля зьверкі ў выбаркамы здалі 160 тысяч. Аднак Цэнтарвыбаркам прызнаў толькі 75 тысяч, што недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што хоць за Цапкалу не прызналі 100 тысяч подпісаў, дакумэнты на рэгістрацыю ўсё роўна будуць разглядаць. Чакаецца, што паседжаньне ЦВК пройдзе 14 ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025