Каля 2 гадзін ночы 11 ліпеня ў Гродне проста падчас руху з аўтамабіля Fiat Ducato на праезную частку выпаў пасажыр. Ад траўмаў ён памёр.
Гэта адбылося насупраць дома 30 па вуліцы Курчатава, паведамляе ДАІ Гродна. Пасажыру было 64 гады. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.
Прычыны таго, што адбылося, ці ехаў загінулы прышпіленым і іншыя абставіны будуць выяўляць у ходзе праверкі.