9 ліпеня ў доме ля Лютэранскай кірхі падчас дэмантажу старой лесвіцы рабочыя выявілі дошкі, абгорнутыя ў газеты стогадовай даўнасці.

Пастар лютаранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў мяркуе, што газету выкарыстоўвалі ў якасці дапаможнага матэрыялу або як уцяпляльнік.

«На другім паверсе дома абшчыны мы зараз робім паломніцкі цэнтр, — распавёў Hrodna.life Уладзімір Татарнікаў. — Знаходкі адлюстроўваюць дзве эпохі з жыцця нашай супольнасці і гісторыі Гродна. Адна газета часоў Расійскай імперыі - 1876 года на нямецкай мове, а другая 1920-х гадоў на польскай, калі горад быў у складзе Польшчы».

Па словах Татарнікава, сёння лютэранам важна ведаць, што амаль 150 гадоў таму ў іх суполку даходзілі газеты менавіта на нямецкай мове. Тады і служба ў Гродне ішла на нямецкай. У будучыні фрагменты газет трапяць у музей гісторыі лютэранства Гродзеншчыны, стварэнне якога ў планах абшчыны.

Разобранная лестница. На нескольких досках фрагменты газет
Фрагменты газет на немецком языке «St. Petersburgische Zeitung»
Фрагмент газеты на польском языке
Пастор Владимир Татарников рассматривает фрагменты газет

Тыдзень да гэтага будаўнікі выявілі ў прыбудове фарфоравыя фігуркі і медыцынскія флаконы.

Знаходкі, знойдзеныя падчас рамонту ў прыбудове лютэранскай кірхі

Пастар Уладзімір Татарнікаў распавёў, што ў ліпені ў Гродна прывязуць старадаўні вежавы гадзіннік, яки быў у Магілёве на рамонце. Да канца лета гадзіннік будзе экспанавацца ўнутры кірхі, а ў верасні, на Дзень горада, яго афіцыйна адкрыюць пасля рамонту.

Чытайце таксама: Часы на гродненской кирхе появятся летом. Алтарь привезут из Германии, если не помешает пандемия

Таксама нядаўна будаўнікі знайшлі цікавыя рэчы на даху найстарэйшай школы горада — СШ № 6 на вуліцы Гарнавых. Там знайшлі артэфакты з 1930-х.

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.